Кні́га праро́ка Данііла (, Сефер Даніэль, ад , Dānī’ēl — Бог мой суддзя; ; ) — кніга кананічнага Старога Запавету, 35-я частка Танаху, 9-я кніга Кетувім.
У грэчаскіх перакладах Бібліі (Септуагінта, рэдакцыя Тэадацыёна) і хрысціянскай традыцыі кніга прарока Данііла займае чацвёртае месца сярод прароцкіх кніг. У іўдзейскай і пратэстанцкай версіях кніга падзелена на дзве часткі па 6 раздзелаў, паміж якімі няма непасрэднай сувязі, за выняткам асобы Данііла.
Кароткі змест Першая, гістарычная частка (раздзелы 1—6), апісвае жыццё прарока Данііла і тагачасныя падзеі ў вавілонскім і міда-персідскіх царствах, у якіх ён або яго сябры бралі непасрэдны ўдзел. У другой частцы (раздзелы 7—12) апісаныя відзежы і адкрыцці, дадзеныя Даніілу, датычныя лёсу Іўдзеі і паганскіх царстваў, якія мелі ўплыў на гісторыю Божага народа.
Разнастайныя паводле зместу, абедзве часткі кнігі прарока Данііла раскрываюць адно вучэнне пра сусветнае Царства Боскае і Сына Чалавечага ў іх трыумфе над паганствам.
Дадаткі У напісанай на кайнэ версіі Септуагінты ёсць яшчэ тры раздзелы кнігі Данііла, якіх няма ў яўрэйска-арамейскім тэксце. Гэтыя раздзелы ўключаны ў канон рымска-каталіцкай, праваслаўнай, усходніх і асірыйскай Біблій, аднак большасць пратэстанцкіх цэркваў лічаць іх апакрыфічнымі.
Змест дадаткаў: Малітва Азарыі і Спеў трох дзяцей у гарачай печы (Данііл 3:24—90). Устаўлены паміж вершамі 23 і 24, калі лічыць паводле пратэстанцкага канону. Сюзана і старэйшыны. У ранніх грэчаскіх манускрыптах знаходзілася перад Данііла 1:1 (як пралог), у Вульгаце — 13 раздзел. Бел і цмок. У грэчаскім тэксце пасля Данііла 12:13 (эпілог); у Вульгаце — 14 раздзел.
Аўтарства Аўтарам кнігі традыцыйна лічаць прарока Данііла, знатнага іўдзея (1:3,6), які ў трэці год уладарства цара Іаакіма забраны ў Вавілон (1:1,3-6), дзе выхоўваўся пры царскім двары (1:4,17-18). Першая частка, якая распавядае пра жыццё Данііла пры вавілонскім двары (раздзелы 1—6), датаваная III стагоддзем. Другая палова (раздзелы 7—12) датавана часам уладарства Антыёха IV Епіфана, селеўкідскага цара Сірыі ў 167—163 да н.э. Такім чынам, аўтар кнігі падаў вядомую яму палітычную гісторыю рэгіёну як старажытныя прароцтвы. Грэчаскія дадаткі да кнігі (не ўключаныя ў пратэстанцкі і іўдзейскі каноны), імаверна, складзены да з’яўлення грэчаскага перакладу каля 100 да н.э.
Выданне Скарыны Выданне Францыска Скарыны кнігі «Прарок Данііл» захавалася ў 10 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная гравюра: «Даниилу, седящему со львы, принесе Аввакум обед». Аркушы 1 адв.— 4 адв. займае прадмова Францыска Скарыны, у канцы якой паўторана віньетка з кнігі «Іоў», а на аршушы 5 — застаўка з кнігі «Ісус Навін».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Кніга Прарока Данііла ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Данеля ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга прарока Данілы ў перакладзе Леаніда Галяка Кніга Даніэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Данііла ў перакладзе Антонія Бокуна
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя:Апакаліптычная літаратура Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні