Ано́шкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 48 км на поўнач ад горада Вілейкі, 29 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 144 км ад Мінска.

Гісторыя У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Даўгінава Б. Каменскага, 1 двор.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуўся 1 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Даўгінаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У чэрвені 1950 года створаны калгас «Савецкая Беларусь». З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Знаходзілася ў складзе калгаса «Праўда», працавала вячэрняя школа.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 30 кастрычніка 2009 года вёска перададзена ў склад Сцешыцкага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» , пасля ліквідацыі якога 28 мая 2013 года зноў вернута ў склад Даўгінаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 115 жыхароў, 18 двароў. 1866 год — 229 жыхароў, 21 дворhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/535. 1897 год — 361 жыхар, 56 двароў. 1908 год — 460 жыхароў. 1921 год — 317 жыхароў, 71 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 424 жыхары, 91 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 383 жыхары. 1988 год — 113 жыхароў, 65 двароў. 2003 год — 59 жыхароў, 32 гаспадаркі. 2008 год — 37 жыхароў, 28 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна