Абадо́ўцы. Сустракаецца таксама варыянт Абадо́ўка, ж. (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Геаграфія Вёска размешчана за 30 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка, за 92 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Вілейка—Ілья.
За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца Абадоўскае радовішча глін, лінзападобны паклад звязаны з лімнаглядыяльпымі адкладамі.
Гісторыя У 1800 годзе фальварак у маёнтку Скарынкі ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Багдановічаў. У 1836 годзе маёнтак, уласнасць І. Ф. Багдановіча, старшыні Мінскай крымінальнай палаты. За ўдзел у паўстанні 1863 года канфіскаваны, пазней вернуты ўладальнікам. У апошняй чвэрці XIX стагоддзя гаспадары пабудавалі тут сядзібу.
У 1896 годзе маёнтак у Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць А. Багдановіча, была капліца. У пачатку XX стагоддзя сядзіба, 49 жыхароў, 2206 дзесяцін зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Маёнтак належаў да Ільянскай вясковай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. У 1939 годзе ў маёнтак уваходзілі 2 фальваркі, працавалі фанерная фабрыка, лесапільны і алейны заводы, млын, сырзавод.
З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце і Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. У лютым 1940 года на базе былога маёнтка створаны жывёлагадоўчы саўгас «Абадоўцы», ён меў 2204 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у т. л. 884 га ворыва.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. Каля вёскі базіраваўся партызанскі атрад імя Варашылава. 14 сакавіка 1944 г. партызаны разграмілі ў Абадоўцах варожы гарнізон. З фронту не вярнуліся 3 жыхары вёскі.
З 20 верасня 1944 года вёска ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Была цэнтрам саўгаса «Асцюковічы». 4 чэрвеня 1974 года саўгас «Асцюковічы» далучаны да Ільянскага саўгаса-тэхнікума з цэнтрам у Абадоўцах. Працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад-яслі, магазін, сталовая.
Насельніцтва 1921 год — 123 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83. 1931 год — 162 чал.Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 285 чал. 1969 год — 436 чал. 1988 год — 369 чал., 140 двароў 2008 год — 329 чал., 125 гаспадарак 2019 год — 286 чал.
Інфрастуктура У 2009 годзе меліся клуб, бібліятэка, ФАЛ, магазін.
Славутасці Сядзіба Багдановічаў (XIX стагоддзе) Капліца-пахавальня
Зноскі
Літаратура
— С. 565—566.
Спасылкі
Абадоўцы // VEDAJ.BY — Архітэктура і культура Беларусі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна