Цаге́льня (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, за 79 км ад Мінска.

Гісторыя У 1832 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Ігнація Багдановіча. У 1897 годзе два засценкі ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Засценак у Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Суднікоўскім сельсавеце, дзейнічала цагельня. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года да 5 ліпеня 1957 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці, з 6 верасня 1957 года ў Ільянскім сельсавеце; з 20 ліпеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума.

Насельніцтва 1897 год — 2 двары, 17 жыхароў. 1921 год — 28 жыхароў, 6 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 33 жыхары, 5 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 64 жыхары. 1988 год — 21 жыхар, 10 двароў. 2008 год — 9 жыхароў, 8 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна