Куляшы́ (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 75 км ад Мінска.

Гісторыя У 1873 вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 24 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 149 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва 1866 год — 74 жыхары, 9 двароў. 1897 год — 100 жыхароў, 10 двароў. 1908 год — 75 жыхароў, 11 двароў. 1921 год — 84 жыхары, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 98 жыхароў, 16 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 74 жыхары. 2008 год — 19 жыхароў, 11 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна