Пераця́ткі (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчана за 14 км ад Дзяржынска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя. Паводле інвентара Старынскай (Старынкаўскай) воласці 1589 года сяло, мела 20 валок зямлі. Уваходзіла ў склад Менскага ваяводства Рэчы Паспалітай. З 1793 года ў Старынскай (Старынкаўскай) воласці Мінскага павета. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства) магнатаў Радзівілаў.
Насельніцтва 20 стагоддзе: 1998 год — 13 двароў, 43 жыхары; 1999 год — 47 жыхароў. 21 стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 18 двароў, 38 жыхароў; 2010 год — 22 жыхары.
Вядомыя асобы
Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (1918—2007) — беларускі скульптар.
Літаратура
Перацяткі // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004.— С. 687.
Спасылкі
Катэгорыя:Путчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна