Рубяжні́ца — рака ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мошна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Плошча вадазбору 46 км². Упадае ў Мошну прыкладна за 0,6 км у напрамку на ўсход ад паўночнай ускраіны аграгарадка Адаменкі. Вадазбор у паўднёвай частцы Віцебскага ўзвышша.

Каля ракі вёскі Рубяжніца, Станіславова.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна