Янава крыніца — знакамітая лекавая крыніца ў шырокім і глыбокім ляснымСвяты Ян у крынiчным каньёне яры ракі Авуты на мяжы Глыбоцкага раёна, Мёрскага раёна і Шаркаўшчынскага раёна, ля в. Чарневічы Глыбоцкага раёна, за 8 км на паўночны ўсход ад Язна Мёрскага раёна, за 24 км на поўнач ад Дзісны, за 40 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў.
Вернікі двойчы ў год ходзяць да крыніцы праз усю вёску і далей каля трох кіламетраў хрэсным ходам: 7 ліпеня, на праваслаўнага Яна Хрысцiцеля, i 11 верасня, на Яна Галавасека. Традыцыя паломніцтва і пакланення святой Янавай крыніцы плануецца да ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе.
Гісторыя Паводле легенды ўзніклай воляю Іаана ПрадцечыЛобач. Біблейская гісторыя ў фальклорным адлюстраванні. Як і шэраг іншых святых крыніц размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад могільніка, што абумоўлена суаднясеннем азёр і крыніц у міфапаэтычнай мадэлі сусвету беларусаў з ніжнім, хтанічным ярусамТаццяна Валодзіна, Уладзімір Лобач. Прасторавыя характарыстыкі рытуальных практык у народнай медыцыне беларусаў. Капліцу над крыніцай, паводле словаў мясцовых жыхароў, узвёў пан Буйніцкі ў памяць пра сваю дачку, якая памерла ад сухотаў, за польскім часам яна была прыпісаная да Чарневіцкай каталіцкай парафіі. Пасля вайны ў капліцы была турма, а пазней яе ўвогуле разбурылі. Драўляную скульптуру Святога Яна з капліцы намагаліся ўтапіць у Ксяндзовым возеры, у якое ўпадае крыніца, але мясцовыя жыхары здолелі абараніць яеПамагай, святы Яне! . Пасля дазволу на рэлігію, капліца была адбудавана, створана адкрытая купальня, змайстравана студня.
У наш час ў адзіны рытуальны комплекс уваходзіць сама крыніца, капліца, прыпісаная да Чарневіцкай праваслаўнай парафіі, пабудаваная над крыніцай купальня, але таксама і вясковы храм, дзе адбываецца набажэнства, асвячэнне купальскіх зёлак, а на храмавай плошчы — Янаўскі фэст (кірмаш), які і завяршае рытуальнае дзейства для ўсіх паломнікаў.
Апісанне Крыніца Святога Яна выцякае са стромы невялічкай рачулкай, шырынёй у метр, якая некалькі дзесяткаў метраў цячэ ў невялікім яры, на выхадзе з якога пранікае ў капліцу. На выхадзе з капліцы, праз трубу, на вышыні метра, зыходзіць вадаспадам. Капліца выступае своеасаблівым механізмам сакралізацыі крынічнай вады, бо плыня, што падцякае пад культавы будынак, святой не лічыцца, але набывае свае цудадзейныя ўласцівасці, толькі выцякаючы з-пад ягоІдэнтыфікацыя і інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Аб'екты сакральнай тапаграфіі я к элементы НКС. Драўляную фігуру Святога Яна ў капліцы прынята лічыць духоўнай ахоўніцай глыбоцка-мёрскага крынічнага каньёна.
Крыніца знаходзіцца на марэннай раўніне, дне былога Полацкага прыледавіковага вадаёма, сфарміраваліся 15-16 тыс. гадоў таму. У наваколлях марэнныя супескі, суглінкі, грубыя дробназярністыя пяскі, гліны, алеўрыты. Плошча аб’екта — 2,5 км² даліне ракі.
Вада крыніцы ўтрымлівае 450,33 мг/л гідракарбанату, 7,44—хлору, 6,72— сульфату, 2,34—нітрату, 83,37—кальцыю, 33,66—магнію, 16,5—натрыю, 2,35—калію, 0,15—жалеза, агульная мінералізацыя 602,86 мг/л, рН—7,99. Яна празрыстая, без колеру і паху, без асадкаў.
Літаратура Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / сост. В.А. Ермалёнок, П.И. Боголей
Спасылкі
Катэгорыя:Чарневічы (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Гідраграфія Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі