Уладзімір Хейфец (; , — , ) — руска-амерыканскі кампазітар, дырыжор, піяніст і аранжыроўшчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Чашнікі ў музычна адоранай сям'і. Яго бацька, Яўхім Хейфец, малодшы брат, Бэн-Ор, і стрыечны брат, Яша, былі скрыпачамі.
Скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класе фартэпіяна. Дэбютаваў у 1918 у Варшаве. Выступаў разам з віяланчэлістам , працаваў акампаніятарам Фёдара Шаляпіна.
У 1921 эмігрыраваў ў ЗША. У 1923—1924 быў акампаніятарам Іды Крэмер. У далейшым працаваў музычным дырэктарам тэатра , пісаў музыку для «» і , дырыжыраваў хорам «Паалей Цыён/Працаўнікі Сіёна», хорам «Ідышер культур гезельшафт / Грамадства яўрэйскай культуры», стварыў уласны хор "Хейфец зингерс/Спевакі Хейфеца ", з якім выступаў на амерыканскім радыё і нават гастраляваў у Ізраілі (1952).
Таксама працаваў дырыжорам у амерыканскіх тэатрах, рабіў аранжыроўкі для , пісаў музыку для кінафільмаў. Самай вядомай яго працай была напісаная ім у арыгінальная музыка да фільма Сяргея Эйзенштэйна «». Хейфец таксама быў аўтарам музыкі да двух ідышскі кінафільмаў: «» (1937) і «» (1939).
Быў аўтарам «Біблейскай сюіты для сімфанічнага аркестра», сімфоніі «Новая Эра», оперы «Фараон» і араторыі «Голема», а таксама больш чым 80 песень на мове ідыш.
Спасылкі Vladimir Heifetz (1893—1970)