Юра́й Я́нашык (, вымаўляецца , , ; хрышчаны 25 студзеня 1688 — ) — славацкі злачынец, герой шматлікіх легенд і мастацкіх твораў, дзе яго вобраз значна міфалагізаваны. З XIX стагоддзя Янашык стаў сімвалам супраціву прыгнёту не толькі на поўначы каралеўства Венгрыя (цяперашняя Славакія), але таксама і сярод гураляў і палякаў з Падгалля. Падчас антынацысцкага паўстання ў Славакіі імя Янашыка насіла адна з партызанскіх груп.

Біяграфія

Юрай Янашык нарадзіўся ў вёсцы Церхава пад Габсбургскай манархіяй (цяпер у раёне Жыліна) у сям’і Марціна Янашыка і Ганны Чышнікавай. Ахрышчаны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Варыне, хроснымі бацькамі Юрая сталі Якуб Мер’яд і Барбара Крыштафікава. Меў старэйшую сястру Барбару і малодшых братоў Яна, Марціна і Адама.

У пятнаццацігадовым узросце далучыўся да куруцкіх паўстанцаў. Пасля паражэнні пад Трэнчынам быў прызваны ў габсбургскае войскаJuraj Jánošík osobnosti.sk | životopisy, diela, tvorba, články, linky. Увосень 1710, служачы ахоўнікам у Бітчы, дапамог уцячы вязню Томашу ВугарчыкуKočiš (1986), p. 47 , з якім яны стварылі бандыцкую ватагу. Пасля выхаду Вугарчыка Янашык стаў яе аднаасобным правадыромKočiš (1986), p. 50 . Банда дзейнічала пераважна ў паўночна-заходняй Венгрыі (цяперашняя Славакія), уздоўж ракі Ваг між Важцам і ВіхаднайOdpočíva Jánošík na dne Liptovskej Mary? Aktuality Terchová | terchova-info.sk, хоць часам даходзілі нават да Польшчы і Маравіі. Па большай частцы іхнімі ахвярамі станавіліся заможныя купцы. Пад камандаваннем Янашыка банда цвёрда прытрымлівалася прынцыпу не забіваць сваіх ахвяр; аднойчы яны дапамаглі выпадкова параненаму святару. Таксама часткова мае пацверджанне легенда пра тое, што яны дзяліліся нарабаваным дабром з бедакамі.

Увосені 1712 Янашык быў схоплены, аднак праз пэўны час адпушчаны з грахаўскага маёнткаKočiš (1986), p. 53 . Увесну 1713 ізноў арыштаваны ў маёнтку свайго сябра Вугорчыка ў КленаўцыKočiš (1986), p. 56 . Паводле легенды, яго схапілі ў карчме Томаша Вугорчыка, калі ён пакаўзнуўся на гарошынах, кінутых яму пад ногі здрадніцай.

Суд над ім адбываўся ў Ліптаўскім Святым Мікулашы 16—17 сакавіка 1713 года. Ён атрымаў смяротны вырак, аднак дакладная дата яго выканання невядомая. Паводле легенды, якая стала прапагандавацца ў XIX стагоддзі, яго падчапілі левым бокам на крук і такім чынам пакінулі паміраць. Гэты спосаб забойства ўжываўся ў дачыненні да завадатараў ватагаў. Аднак існуюць таксама звесткі, што ён быў павешаны.

Памяць У 1947 годзе ў Чэхаславакіі была выдадзена дзвюхкронавая манета з партрэтам Янашыка.

На беларускую мову Ядвігай Бяганскай перакладзены раман Яна Грушоўскага «Янашык». Максім Танк прысвяціў славацкаму народнаму герою верш.

Літаратура

Спасылкі

Бачына імя Юрая Янашыка Янашык, славацкі Робін Гуд, у святле дакументальных сведчанняў і народнага падання

Катэгорыя:Разбойнікі Катэгорыя:Гісторыя Славакіі Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Гуралі Катэгорыя:Славацкі фальклор Катэгорыя:Нарадзіліся ў Славакіі