Фрыдрых Саксонскі (Фрыдрых Ветын; ; , — , ) — 36-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1498 года. Трэці сын (малодшы з тых, што перажылі маленства) герцага Альбрэхта III Саксонскага і Сідоніі Багемскай, дачкі Іржы з Подзебрадаў. Належаў да Альбертынскай лініі — малодшай галіны кіраўнікоў Саксоніі Ветынаў. Атрымаў цудоўную адукацыю ва ўніверсітэтах Сіены і Лейпцыга. У маладосці служыў канонікам у Кёльне, затым знаходзіўся пры двары майнцкага архібіскупа.
У канцы 90-х гадоў XV стагоддзя ў Тэўтонскім ордэне, які з Другога Таруньскага міру 1466 года з'яўляўся васалам Каралеўства Польскага, узнікла ідэя выбіраць вялікіх магістраў толькі з ліку імперскіх князёў (), якія былі падпарадкаваны германскаму імператарі маглі пазбегнуць правядзення цырымоніі амажу свайму сюзерэну — польскаму каралю. Сваяк Ягелонаў у якасці вялікага магістра Ордэна павінен быў значна ўзмацніць пазіцыі крыжакоў.
У 1498 годзе пасля смерці вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Іагана фон Тыфена ордэнскае пасольства прапанавала Фрыдрыху Саксонскаму заняць вакантную пасаду вялікага магістра. 29 верасня таго ж 1498 года ў Кёнігсбергу Фрыдрых Саксонскі ўступіў у ордэн і адначасова быў выбраны новым вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна.
Некаторы час Фрыдрыху Саксонскаму ўдавалася пазбягаць прынясення васальнай прысягі польскаму каралю, дзякуючы пастаянным апеляцыям да іншага свайго сюзерэна — імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяну I, а таксама дзякуючы частай змене манархаў на польскім троне.
У 1498—1501 гадах польскі кароль Ян I Ольбрахт двойчы пагражаў Тэўтонскаму ордэну вайной з-за адмовы вялікага магістра Фрыдрыха Саксонскага прыносіць ленную прысягу. У 1501 годзе польскі кароль размясціў свае войскі на мяжы з Прусіяй, пагражаючы адкрытай інтэрвенцыяй. Толькі смерць Яна I Ольбрахта ў чэрвені 1501 года выратавала Тэўтонскі ордэн ад новай вайны з Польшчай.
У 1501 годзе германскі імператар Максіміліян I Габсбург афіцыйна забараніў Фрыдрыху прысягаць каралю Яну Ольбрахту. Пасля жорсткіх патрабаванняў новага польскага караля Жыгімонта I Старога ў 1507 годзе вялікі магістр Фрыдрых Саксонскі з'ехаў з Прусіі ў Саксонію, дзе прыняўся шукаць падтрымкі для захавання незалежнасці Ордэна, якою знайшоў у асобе імператара Максіміліяна I, які змагаўся з Ягелонамі за дамінаванне ў Цэнтральнай Еўропе.
Сканаў вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Фрыдрых Саксонскі 14 снежня 1510 года ў Рохліцы. Як духоўная асоба (вялікі магістр каталіцкага ордэна) ён не быў жанаты і, адпаведна, не меў дзяцей.
Літаратура Borchert F. Die Hochmeister des Deutschen Ordens in Preußen // Preußische Allgemeine Zeitung vom 16. — August 2003. Forstreuter K. Friedrich, Herzog von Sachsen // Neue Deutsche Biographie (NDB). — Band 5. — Berlin: Duncker & Humblot, 1961. — S. 526. Lückerath C.A. Friedrich von Wettin // Lexikon des Mittelalters. — Bd. 4. — 1989. — Sp. 961f.
Катэгорыя:Ветыны Катэгорыя:Вялікія магістры тэўтонскія