EUREKA () — еўрапейскае агенцтва каардынацыі даследаванняў. Сумесная праграма еўрапейскіх краін у галіне навуковых даследаванняў і доследна-канструктарскіх распрацовак.

Праграма была створана з мэтай скарачэння і ліквідацыі адставання заходнееўрапейскіх краін ад ЗША і Японіі ў навукова-тэхнічнай сферы.

Гісторыя

«Эўрыка» была заснавана «Парыжскай Дэкларацыяй» 17 ліпеня 1985, і яе прынцыпы зацверджаны на больш позняй Гановерскай Дэкларацыі, падпісанай Міністрамі 6 лістапада 1985.

«Эўрыка» мае 41 паўнапраўнага члена, уключаючы Еўрапейскі саюз, прадстаўлены Еўрапейскай камісіяй. Сярод гэтых 41 удзельніка ўсе 28 дзяржаў-членаў ЕС. Апошняй дзяржавай-членам ЕС, якая далучылася да «Эўрыка», была Балгарыя (2010).

Напрамкі дзейнасці

«Эўрыка» не прымае ўдзелу ў ваенных даследаваннях.

Асноўны дакумент — Хартыя праграмы «Эўрыка». Яна вызначае мэты, арганізацыйныя прынцыпы і асноўныя напрамкі супрацоўніцтва краін удзельніц праграмы.

inf — інфармацыйныя тэхналогіі; com — тэлекамунікацыі і сувязь; ene — энергетыка; bio — медыцына і біятэхналогіі; tra — транспарт ныя тэхналогіі; mat — перспектыўныя матэрыялы; rob — робат отехника і прамысловая аўтаматызацыя; las — лазер ная тэхніка; env — навакольнае асяроддзе.

Сяброўства

Краіна-удзельнік Рэгістрацыя 1985 1985 2010 2000 2002 1995 1985 2001 1985 1985 1985 1985 1992 1986 1985 2000 1985 2000 1999 1985 2008 2006 2005 2012 1985 1985 1995 1985 1997 1993 2005 2002 2001 1994 1985 1985 1985 1985 2006 1985 Еўрапейскі саюз 1985

Краіна-назіральнік Рэгістрацыя 2009 2012

Найбольш вядомыя праекты

E95! Праект HDTV, які стаў сусветным стандартам тэлебачання высокай выразнасці. Кошт праекта 730 мільёнаў еўра. E147! Праект, распрацоўкі якога былі выкарыстаныя як аснова стандарту MPEG-1 Layer II (MP2) і ў DAB (Digital Audio Broadcast), і ASPEC (Adaptive Spectral Perceptual Entropy Coding), які быў выкарыстаны ў мадыфікаваным выглядзе ў стандарце MP3 і інш. Кошт праекта 93.000.000 еўра. E45! PROMETHEUS — праект распрацоўкі больш бяспечных транспартных сродкаў з бюджэтам 745 мільёнаў еўра. E127! JESSI (Joint European Submicron Silicon) праект, які пераследуе мэту стварэння мікрачыпаў сучаснага сусветнага ўзроўню. Бюджэт 3,8 мільярда еўра. E2551! Праект інтэграцыі Сістэма аўтаматызаванага праектавання / CAD / CAM сістэм, частка сродкаў пайшла на Vero Software Plc. Бюджэт праекта 6,1 мільён еўра. E3674! Information Technology for European Advancement (ITEA2), мэта праекта — ўстаноўка лідарства Еўропы ў распрацоўцы індустрыяльных праграмных комплексах. Праекты ITEA2 ўключаюць у сябе WellCom, OSAMI-E and Easy Interactions.

Спасылкі www.eurekanetwork.org — Афіцыйны сайт «Эўрыка»

Катэгорыя:Сувязь Катэгорыя:Арганізацыі па стандартызацыі Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Тэлекамунікацыі