Забало́цце (, ) — пасёлак у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя фальварак адносіўся да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў саўгас «Забалацце», працавалі рымарня, стальмашня і кузня.

Насельніцтва 1909 год — 2 двары, 20 жыхароў 1917 год — 16 двароў, 93 жыхары 1926 год — 13 двароў, каля 70 жыхароў 1997 год — 2 двары, 4 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна