Зару́днае (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Герой працы», працавалі ветраны млын і кузня. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..

Насельніцтва 1909 год — 27 двароў, 234 жыхары 1917 год — 36 двароў, 154 жыхары 1997 год — 27 двароў, 51 жыхар

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна