Ло́цвіны. Сустракаецца таксама варыянт Ло́твіны (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Назва Паводле "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага", вёска "Лотвіны" ("Łotwiny", "слуцкага павету, цялядавіцкай гміны") знаходзіцца "над рачулкай Лотвай, правым даплывам Тур'і"Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Т. 5. Warszawa, 1884. С. 741..

Грунтуючыся на гэтым сведчанні, мовазнавец К. Буга назву Лотва праз прамежкавую форму "Лотъва" выводзіў ад балцкага *Latuva, адкуль назва літоўскай ракі Latuva, і той жа корань у латышскім гідроніме Lat-upе ("рака Лата"), і нават у назве латышоў, якая ад адпаведнага, на сёння дакладна не ідэнтыфікаванага гідронімаK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 514.. Назвы літоўскіх рэк Latuva, Lat-upis, Lat-upys, возера Lat-ežeris звязваюць з індаеўрапейскім *lat- «цячы»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 182.K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507..

На тэрыторыі Латвіі рэчка Lat-upе — даплыў паўночналатвійскай ракі Гаўі, яе назва, згодна з К. Бугам, прынесеная з поўдня падчас міграцыі балцкіх плямёнаў і з'яўляецца перанесенай на поўнач балцкай назвай нёманскай ракі ГаўіK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 492..

Гісторыя У канцы XIX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Ільіч», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын, воўначоска і кузня.

Насельніцтва 1886 год — 64 двары, 512 жыхароў 1917 год — 128 двароў, 756 жыхароў 1997 год — 152 двары, 363 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна