Заняве́дамка (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вайніловічаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Кіявіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1916 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1921 года мела статус пачатковай школы. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны баявік», па стане на 1933 год працавалі млын і кузня.
Насельніцтва 1909 год — 63 двары, 420 жыхароў 1917 год — 80 двароў, 524 жыхары 1997 год — 43 двары, 76 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна