Бра́ткава. Сустракаецца таксама варыянт Братко́ва, Бра́ткаў, м. (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Браткаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Геаграфія Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Капыль, за 140 кіламетраў ад Мінска, за 13 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Вайніловічаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1906 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У 1929 годзе Браткава ўваходзіла ў калгас «Хваля рэвалюцыі», па стане на 1933 год працавалі 2 ветраныя млыны, кузня, маслазавод.

Насельніцтва 1909 год — 62 двары, каля 400 жыхароў 1970 год — 140 двароў, 550 жыхароў 1995 год — 139 двароў, 353 жыхары 1997 год — 134 двары, 347 жыхароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана, якая знаходзіцца за 300 метраў на захад ад вёскі. Пахаваны 5 савецкіх вайскоўцаў, загінулых у 1941 годзе, і забіты гітлераўцамі партызан. У 1965 годзе на магіле пастаўлены помнік.

Вядомыя асобы Леў Міхайлавіч Шакун (1926—1996) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна