Ко́мсічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад Капыля, 138 кіламетраў ад Мінска, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Асіповічы I — Баранавічы-Палескія. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Узда—Капыль—Цімкавічы і далей па аўтадарозе Агароднікі—Комсічы. З усходу на поўдзень ад вёскі праходзіць меліярацыйны канал.
Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ў вёсцы было 34 двары, пражывала 188 жыхароў; існавалі фальварак і бровар, вёска з’яўлялася шляхецкай уласнасцю. У 1880-я гады ў Цімкавіцкай воласці таго ж павета, налічвала 41 двор, 256 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква і млын.
Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы было 70 двароў, 474 жыхары, царква і млын. З 1884 года працавала школа граматы, а з 1890 года — яшчэ адна, дзе навучаліся 24 хлопчыкі. У 1917 годзе ў вёсцы было 90 двароў і 525 жыхароў.
Са снежня 1920 года знаходзілася ў нейтральнай зоне падчас польска-савецкай вайны. З 1921 года працавала школа першай ступені. 20 жніўня 1924 года вёска ўвайшла ў склад Цімкавіцкага сельсавета Капыльскага раёна Слуцкай акругі. Тады ў вёсцы было 104 двары, 520 жыхароў. У 1921–1925 гадах у школе працаваў адзін настаўнік Я. С. Аляшкевіч, які навучаў 42 вучняў. З 1926 года вёска знаходзілася ў Прускім сельсавеце таго ж раёна. З 20 лютага 1938 года — у Капыльскім раёне Мінскай вобласці.
На пачатку 1930-х гадоў быў створаны калгас «Май», працавалі кузня і дзіцячыя яслі. У 1940 годзе ў вёсцы дзейнічала няпоўная сярэдняя школа.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 27 чэрвеня 1941 года да 1 ліпеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У партызанскай барацьбе і на франтах загінуў 51 жыхар вёскі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Браткаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1800 — 188 жыхароў, 34 двары; 1880-я — 256 жыхароў, 41 двор; 1897 — 474 жыхары, 70 двароў. XX стагоддзе: 1917 — 525 жыхароў, 90 двароў; 1924 — 520 жыхароў, 104 двары; 1960 — 457 жыхароў; 1997 — 232 жыхары, 96 гаспадарак. XXI стагоддзе: 2007 — 167 жыхароў, 71 гаспадарка; 2010 — 130 жыхароў, 63 гаспадаркі.
Інфраструктура У 2010 годзе ў вёсцы працавалі клуб (з 4 клубнымі фарміраваннямі), бібліятэка і магазін. Вёска знаходзіцца ў складзе ААТ «Капыльскае».
Славутасці Рэшткі царквы Раства Багародзіцы (сярэдзіна XIX стагоддзя).
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет