Са́давічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 32 км у напрамку на поўдзень ад горада Капыль, за 147 км ад Мінска, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы. Каля вёскі працякае рака Волка.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Чапліцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1909 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча.

Насельніцтва 1886 год — 72 двары, 688 жыхароў 1909 год — 174 двары, больш за 1 тысячу жыхароў 1997 год — 169 двароў, 408 жыхароў 2001 год — 154 двары, 397 жыхароў

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Іван Клімавіч Германовіч (1928—2001) — мовазнавец. Мікалай Ігнатавіч Холад (нар. 1937) — беларускі эканаміст.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бучацінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна