Кало́дзезнае (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Ясны ранак», працавалі 2 ветраныя млыны і кузня. У лютым 1943 года вёска спаленая гітлераўцамі, загублена 213 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны населены пункт пабудаваны занава. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікараёўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1909 год — 53 двары, каля 220 жыхароў 1917 год — 62 двары, 274 жыхары 1941 год — 58 двароў, 247 жыхароў 1997 год — 19 двароў, 28 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна