Кукаві́чы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Шлях Леніна», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын і кузня. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікараёўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1909 год — 48 двароў, каля 260 жыхароў 1917 год — 58 двароў, 333 жыхары 1997 год — 32 двары, 49 жыхароў
Славутасці Руіны Крыжаўзвіжанскай царквы (1806) на могілках. Абарончыя збудаванні 1930-х гг. Металічныя крыжы на магілах роду Корвін-Петразалінаў з клеймамі «Ф. Санъ-Галли. С. П.Б.»
Вядомыя асобы Іпаліт Сільвестравіч Канановіч (1908—1974) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч; Лявон Сцяпанавіч Лобік (1871—1918) — беларускі паэт, публіцыст; Іван Іванавіч Канановіч (нар. 1938) — беларускі пісьменнік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна