Ба́лгавічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1911 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус пачатковай школы. У канцы 1920-х гадоў Балгавічы ўваходзілі ў калгас «Чырвоны працаўнік», працавалі ветраны млын і кузня.

Насельніцтва 1909 год — 14 двароў, каля 110 жыхароў 1997 год — 48 двароў, 83 жыхары

Вядомыя ўраджэнцы Аляксандр Іванавіч Радкевіч (1916—1957) — Герой Савецкага Саюза (1943).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна