Канюхі́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вайніловічаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Пасля 1917 года працавала пачатковая школа. Па стане на 1971 год дзейнічалі васьмігадовая школа, сярэдняя школа-інтэрнат, клуб, бібліятэка, крама. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёнаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)..
Насельніцтва 1971 год — 127 двароў, 747 жыхароў 1997 год — 104 двары, 403 жыхары
Вядомыя асобы Алесь Адамовіч (1926—1994) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна