Старасе́лле (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя маёнтак адносіўся да Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Вясёлае жыццё», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын і кузня. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Труханавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 27 снежня 1962 года — у склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёнаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)..

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 3 двары, 14 жыхароў 1926 год — 28 двароў, каля 160 жыхароў 1997 год — 28 двароў, 47 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна