Вуглы́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Раманаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1904 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус пачатковай школы. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Пяцігодка», працавалі малочны завод, 2 ветраныя млыны, воўначоска і кузня.

Насельніцтва 1909 год — 111 двароў, каля 700 жыхароў 1997 год — 109 двароў, 211 жыхароў

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікалай Анатольевіч Жгун (нар. 1956) — беларускі палітык. Аляксей Ігнатавіч Коршак (1920—1945) — беларускі паэт. Іда Мазэ (1893—1962) — яўрэйская паэтка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна