Но́выя До́ктаравічы (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Капыль, за 125 км ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Морач. Праз аграгарадок працякае рака Копанка (Морач).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска была ўласнасцю Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў. У пачатку XX стагоддзя маёнтак адносіўся да Раманаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў саўгас, працавалі вінзавод, кузнечна-трактарная майстэрня, маслазавод і кузня.
Насельніцтва 1909 год — 1 двор, каля 120 жыхароў 1926 год — 124 жыхары 1997 год — 203 двары, 478 жыхароў 2000 год — 191 двор, 446 жыхароў
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура — С. 374.
Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна