Навасёлкі (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.
Гісторыя У канцы XIX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Новы шлях», па стане на 1933 год працавалі 2 ветраныя млыны і кузня.
Насельніцтва 1886 год — 20 двароў, 228 жыхароў 1909 год — 37 двароў, каля 200 жыхароў 1926 год — 47 двароў, 196 жыхароў 1997 год — 25 двароў, 57 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна