Мача́ны (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяларуцкага сельсавета.

Назва На думку А. Рогалева, назва вёскі Мачаны паходзіць ад прозвішча ці мянушкі Мачан, якія ўказвалі на занятак, прафесію яе носьбіта: «той, хто мочыць, замочвае, напрыклад, ліпавы луб». Альбо назва паходзіць ад абазначэння першапасяленцаў: мачаны — «людзі, якія пасяліліся на нізкім месцы, у балоцістай мясцовасці»А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 189-190..

На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Мачаны паходзіць ад тэрміна мачыла — невялікая сажалка, вада якой выкарыстоўваецца для мочкі ільна, канаплі або бочак (каб не рассыхаліся)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 244-245..

Мачан – старое прозвішча з Відзаў. Мачановіч – горадзенскаеhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-63DX-D?i=837

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-6WXK-M?i=130&cat=1046002.

Ёсць латышскае Мačans, літоўскае Mačanishttps://uzvardi.lv/surname/657177

https://pavardes.lki.lt/?pv=ce9c83be3ce16036536882580a1d97e6.

Спасылкі

Катэгорыя:Бяларуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна