Ша́маўка (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 56 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска, за 95 кіламетраў ад Мінска, за 34 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Княгінін (лінія Полацк — Маладзечна).

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была засценкам, а затым цэнтрам маёнтка, належала М. Валовічу. У 1833 годзе была праведзена рэвізія, паводле якой вёска належала памешчыку С. Післяку. Паводле інвентару 1847 года — уладанне памешчыц Карчэўскай і Завадскай. У 1897 годзе Шамаўка адносілася да Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя — да Горнаўскай сельскай грамады. Акрамя вёскі існаваў яшчэ і фальварак. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1931 годзе створаны калгас «Ударнік». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 4 вяскоўцы, яшчэ 3 — у партызанскай барацьбе. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Ізбішчанскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .

Насельніцтва 1800 год — 3 двары, 18 жыхароў 1847 год — 5 двароў, 41 жыхар 1897 год — 16 двароў, 111 жыхароў 1909 год — 22 двары, 160 жыхароў (вёска); 2 двары, 22 жыхары (фальварак) 1917 год — 25 двароў, 155 жыхароў 1926 год — 28 двароў, 188 жыхароў (вёска); 1 двор, 6 жыхароў (хутар) 1941 год — 37 двароў, 153 жыхары 1969 год — 35 двароў, 135 жыхароў 2003 год — 13 двароў, 17 жыхароў 2010 год — 8 гаспадарак, 11 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Задор’еўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна