Чэ́мкі (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Швабскага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 35 кіламетраў на ўсход ад Лагойска, за 74 кіламетры ад Мінска.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска была засценкам. У 1917 годзе Чэмкі адносіліся да Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Швабаўскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1931 годзе створаны калгас «Пралетарская перамога». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 7 вяскоўцаў. 16 жыхароў забіты гітлераўцамі, яшчэ 8 вывезены ў Германію. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 22 верасня 1927 года.

Насельніцтва 1799 год — 1 двор, 7 жыхароў 1909 год — 8 двароў, 65 жыхароў 1917 год — 11 двароў, 62 жыхары 1941 год — 19 двароў, 73 жыхары 1969 год — 19 двароў, 61 жыхар 2003 год — 7 двароў, 10 жыхароў 2010 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Швабскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна