Хару́жынцы (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.
Непадалёк Харужынцаў раней быў хутар Акопы, у якім на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны генійКавалевіч Дыяна. «Акопы» філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы / Буклет. — Мн., 1998.. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сённяшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы МарыяЧырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 28.. Купала часта бываў у Харужынцах.
У Харужынцах на тэрыторыі колішняга хутара Міхалішкі ў 1991 годзе была пабудаваная хата, у якой знаходзіцца гістарычная (літаратурна-мастацкая) частка філіяла «Акопы» Літаратурнага музея Янкі Купалы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Янушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна