Закально́е (, ) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета.
Гісторыя Назва паходзіць ад кельніка — печы для абпалу цэглы і керамічнага посуду.
Мясцовасць заселена са старажытнасці, за 0,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Шведскія магілы, захаваліся 16 насыпаў вышынёй 2—2,5 м, дыяметрам 7—9 м, каля асновы іх відны раўкі; 4 насыпы вышынёй 0,8—2 м, дыяметрам 4 м знаходзяцца побач, на могілках.
Закальное належала Радзівілам, потым Вітгенштэйну.
У сярэдзіне XIX ст. Закальноўскім маёнтку Вітгенштэйна было 3189 дзесяцін зямлі, 322 чалавекі (157 мужчын і 165 жанчын). На сялянскі двор прыпадала 10 дзесяцін ворнай зямлі і 2 дзесяціны сенакосу. Быў сядзібны дом (пабудаваны ў 1824), вінакурня, конны млын, валоўня, аўчарня, піцейны дом.
У пачатку XX ст. у маёнтку Закальное 16 двароў і 124 жыхары. У мясцовай школе вучылася 8 дзяцей, іх навучаў Іосіф Гог, пазней — святар Пётр Акаловіч і настаўнік Карп Шабернік.
У 1917 годзе 164 двары, 1084 жыхары
У 1962 годзе 128 двароў, 488 жыхароў.
15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлак ШапёнаўкаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)., у 1978 годзе да вёскі — пасёлак ГрудокРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566)..
Фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/1996 навучальным годзе — 103 вучні).
Славутасці Мясцовы песенны стыль традыцыйных абрадавых і паза абрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі «Журавушка», «Глыбокія крыніцы», «Павалякі» (вёскі Ямінск, Закальное, Обчын Любанскага раёна) як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2008 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Вядомыя асобы Мікалай Патапавіч Кукраш (нар. 1928) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Сяргей Патапавіч Кукраш (нар. 1942) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч (нар. 1960) — беларускі літаратуразнаўца.
Спасылкі
Катэгорыя:Рачэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна