Папо́ўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 61 км ад Мінска.
Гісторыя У XIX ст. ў Вілейскім павеце Мінскай, пазней Віленскай губерняў Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад маёнтка Клінок. У 1857 годзе ў вёсцы 13 сялянскіх душ, належала памешчыку Сцефанеўскаму. У 1873 г. ва Ушанскай сельскай грамадзе. У пач. XX ст. вёска, 57 дзесяцін зямлі, за 7 вёрст ад чыг. ст. Уша, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 1 двор і загубілі 2 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. 3 16 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім сельсавеце. Землі ў складзе саўгаса «Дубрава» (цэнтр — в. Дубрава).
Насельніцтва 1866 год — 31 жыхар, 3 дварыhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VIII/806. 1897 год — 35 жыхароў, 6 двароў. 1909 год — 47 жыхароў. 1921 год — 49 жыхароў, 9 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 61 жыхар, 9 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1941 год — 35 жыхароў, 10 двароў. 2001 год — 34 жыхары, 17 гаспадарак. 2010 год — 22 жыхары, 10 гаспадарак. 2019 год — 21 жыхар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аляхновіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна