Беразі́нскае (, ) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Маладзечна. 1645 жыхароў, 717 гаспадарак (2010).

Гісторыя У канцы 1940-х гадоў у рэчышчы ракі Бярэзіна пачалі здабываць торф. Запасы складалі 31,1 мільёнаў тон. Пачалося будаўніцтва торфараспрацоўчага прадпрыемства, на месцы якога ў 1951 годзе ўзнік пасёлак. У 1970 годзе 2000 жыхароў. У 2001 годзе 650 гаспадарак, 1677 жыхароў.

Інфраструктура У пасёлку размешчаны: УП «Беразінскае», сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад, музычная школа, 4 магазіны.

Славутасці

Касцёл Божага Цела

Вядомыя асобы Станіслаў Францавіч Кулеш (нар. 1960) — беларускі палітык.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзілаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна