Парэ́чча (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Палачанскай воласці, Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыка Пуцяты. У склад маёнтка ўваходзіла 2 вёскі і засценак. У 1866 годзе ў вёсцы 28 рэвізскіх душ. Меліся хлебазапасны магазін, млын. У 1897 г. 20 двароў, 126 жыхароў. У пач. XX ст. вёска, 51 дзесяцін зямлі, у Шыпуліцкай сельскай грамадзе. Непадалёку размяшчаўся маёнтак памешчыка Пуцяты, які меў тут 496 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 159 жыхароў.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.

З 1922 года ў складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, 33 двары, 188 жыхароў, у фальварку 9 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 43 двары, 169 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзілаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна