Пажа́рышча. Сустракаецца таксама варыянт Пажа́рышчы, мн. (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 54 км ад Мінска.

Гісторыя У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1567 годзе ў перапісе войска ВКЛ як маёнтак пана Жыгімонтавіча.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1800 г. належала памешчыкам Валынскім. У 2-й пал. XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Пятроўшчына. У 1870 г. 16 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Алендзіна. У 1873 г. ў Пятроўшчынскай сельскай грамадзе. Меліся хлебазапасны магазін, заезная карчма. У 1897 г. вёска (25 двароў, 178 жыхароў, хлебазапасны магазін, царква на могілках) і аднайменны пасёлак (1 двор, 7 жыхароў). У 1904 годзе вяскоўцам належала 178 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія вывезлі 5 жыхароў у Германію на прымусовыя работы, засталося ў жывых толькі 2. 7 вяскоўцаў загінулі на фронце ў Вялікую Айчынную вайну, 1 — у партызанскай барацьбе. У 1944 годзе ў баі за вызваленне вёскі загінуў начальнік штаба асобнага партызанскага атрада імя П. А. Альбіна П. Д. Максімаў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пятроўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)., землі ў складзе калгаса «Кастрычнік».

Насельніцтва 1800 год — 51 жыхар, 9 двароў. 1866 год — 76 жыхароў, 11 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/7 1904 год — 185 жыхароў. 1921 год — 169 жыхароў, 30 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 218 жыхароў, 36 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1969 год — 244 жыхары. 1999 год — 76 жыхароў. 2010 год — 50 жыхароў, 27 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна