Ко́дзеўцы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 50 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя У XIX ст. назву Кодзеўцы насілі 2 вёскі ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1870 годзе адна вёска (9 жыхароў) — дзяржаўная ўласнасць, уваходзіла ў казённы Краснасельскі маёнтак; другая (19 жыхароў) — уласнасць памешчыка С. Свіды, у складзе маёнтка Гранічы. Вёскі адносіліся да Граніцкай сельскай грамады. У 1909 годзе вёска Кодзеўцы 1-я (2 двары, 31 жыхар) і Кодзеўцы 2-я (4 двары, 57 жыхароў). Пазней яны аб’ядналіся.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ). У 1919 годзе польскі 2-і полк пяхоты Легіёнаў ваяваў супраць бальшавікоў пад Гранічамі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Сычавіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1969 годзе 142 жыхары. З 20 студзеня 1973 года ў Граніцкім сельсавеце, землі ў складзе калгаса «Бацькаўшчына» (цэнтр — в. Гарнякі).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва
1921 год — 74 жыхары, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 98 жыхароў, 17 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна