Ра́дзеўцы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 48 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Назва Каля Пружанаў у «Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі» 1563 г. тройчы згадваюцца носьбіты асабістага імені «Радзь»: «Радь Олишковъ», «Радь Осташевичъ», «Радь Малеевичъ» (з гнязда вёсак Малеч, Залужжа, Падкраічы). Патранімічнае прозвішча Радзевіч — з суседніх Кабакоў і Лінава.Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 177, 211, 216, 220, 230. У ХІХ ст. фіксавалася віленскае прозвішча Радзьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-NWJH-M?i=494&cat=1647808. Ёсць сучасныя літоўскія Radys, Radaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=9fa77dd8eb02aa3350400a30cea298d1. Аснова Rad- частая ў складзе старажытных двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаўZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 127..

Гісторыя

У канцы XVIII ст. прыватная ўласнасць у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1801 годе 21 двор, 128 сялян і 1 двор ваколічнай шляхты, у якім жыло 2 жыхары. Вёска належала памешчыку І. Валадзьковічу. У 2-й пал. XIX ст. ў складзе маёнтка Трашчы ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе ўласнасць памешчыка Станіслава Свіды. У пач. XX ст. вёска, 202 дзесяцін зямлі, у Граніцкай сельскай грамадзе.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, у Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія ў чэрвені 1944 года спалілі 38 двароў і загубілі 5 жыхароў, 4 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Пасля вайны вёска адбудавана. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. Землі ў складзе калгаса «Бацькаўшчына» (цэнтр — в. Гарнякі).

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1857 год — 58 жыхароў. 1866 год — 129 жыхароў, 15 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/472. 1897 год — 165 жыхароў, 24 двары. 1921 год — 206 жыхароў, 36 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 258 жыхароў, 46 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1969 год — 188 жыхароў, 53 двары. 1999 год — 65 жыхароў. 2001 год — 58 жыхароў, 30 гаспадарак. 2010 год — 35 жыхароў, 19 гаспадарак. 2019 год — 31 жыхар.

Вядомыя асобы Даніла Васілевіч Казакевіч (1902—1988), Герой Савецкага Саюза. Міхаіл Аляксандравіч Карчміт (1949—2004), Герой Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна