Ві́дзеўшчына (, ) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Назва Фіксавалася ашмянскае прозвішча Відзевіч. У пачатку 18 ст. было дзявенішскае прозвішча Відзь. Было старое літоўскае Відовіч. Ёсць латышскае Vids, літоўскія Videika, Videikis.https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-L93Z-S?i=281&cat=2325442https://www.epaveldas.lt/preview?id=1360%2F1%2F24https://eais.archyvai.lt/repo-ext/view/267716056https://uzvardi.lv/surname/607689https://pavardes.lki.lt/?pv=9836c850e0ee896c1e9fd5fc15da2064 АсноваVid- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 160..
Геаграфія Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 70 км ад Мінска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Уша.
Гісторыя Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыі. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, да 1927 года Вілейскага павета, пазней Маладзечанскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
Насельніцтва 1866 год — 70 жыхароў, 9 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/295. 1921 год — 166 жыхароў, 28 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 188 жыхароў, 34 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1996 год — 433 жыхары, 137 двароў.
Памятныя мясціны Мемарыяльны комплекс Народнай Славы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна