Канча́ны. Сустракаецца таксама варыянт Канча́не (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Гісторыя Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыіhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IV/323.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З 1939 года ў БССР. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мясоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24..
Насельніцтва 1865 год — 128 жыхароў, 19 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IV/323. 1921 год — 269 жыхароў, 45 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 492 жыхары, 90 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.
Вядомыя асобы Юрась Дубовік (1927—2014) — грамадскі дзеяч. Іван Васілевіч Козел (1928—1970) — беларускі драматург. Баляслаў Сперскі (1871—1951) — рымска-каталіцкі святар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна