Мазалі́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Назва Паводле В. Жучкевіча, назва вёскі Мазалі — назва-мянушка, верагодна, з пераносным значэннем: надакучлівыя, надаедлівыя. У тапаніміі звязаная з прозвішчамВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 238..
Паводле М. Бірылы, прозвішчы Мазоль, Мазалёў, Мазалькоў, Мазалеўскі паходзяць ад слова мазольМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 267..
Мазаль - старое прозвішча з-пад Шчучына, Мазалевіч - глыбоцкаеhttps://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004119861008452#00154
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89XW-W8H9?i=619&cat=2325332.
З іншага боку, ёсць латышскае Mazalis, літоўскае Mazalashttps://pavardes.lki.lt/?pv=a1aa610dcafe2a86b85010a401c06eac
https://uzvardi.lv/surname/750663. Прозвішчы такога тыпу, як мяркуецца, могуць быць ад балцкага двухасноўнага імені Ma-zalas, асновы якога ў адваротным парадку ў старым літоўскім прозвішчы ЗалмаА. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — Масква, 2025. — С. 140..
Гісторыя Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыі. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
Насельніцтва 1921 год — 236 жыхароў, 40 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 290 жыхароў, 47 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна