Све́чкі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 51 км ад Мінска.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыкаў Куроўскіх. У другой палове XIX стагоддзя вёска ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе ў маёнтку 22 сялянскія душы. Пасля адмены прыгоннага права (1861) вёска ва Уланаўшчынскай сельскай грамадзе. У пачатку XX стагоддзя 130 дзесяцін зямлі. Побач размяшчаўся аднайменны маёнтак памешчыка Куроўскага.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 8 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы; 4 вяскоўцы загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1965 годзе на магіле ахвяр фашызму, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены абеліск.

Насельніцтва 1800 год — 52 жыхары, 10 двароў. 1866 год — 36 жыхароў, 5 двароў. 1904 год — 71 жыхар. 1921 год — 93 жыхары, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 105 жыхароў, 17 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1969 год — 115 жыхароў, 41 двор. 2001 год — 24 жыхары, 16 гаспадарак. 2010 год — 10 жыхароў, 7 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна