Суры́нты. Сустракаецца таксама варыянт Суры́мты (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 59 км ад Мінска, за 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.

Назва У гэтым маладзечанскім рэгіёне фіксавалася прозвішча Сурынтhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-YHPQ?i=276&cat=2604374. Ёсць літоўскае SurintasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 860..

Гісторыя Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 366.

У XVIII стагоддзі сяло, дзяржаўная ўласнасць у Краснасельскіх воласці і старастве Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1789 годзе 2 двары і карчма.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — казённая ўласнасць Вілейскага павета Мінскай, з 1843 года Віленскай губерняў. У 1861 годзе 11 рэвізскіх душ. Вёска была дадзена ва ўладанне на 50 гадоў памешчыцы Буржынскай і яе сыну. Мелася заезная карчма. У другой палове XIX стагоддзя вёска і ваколіца ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы 16 двароў, 89 жыхароў. Непадалёку ад вёскі знаходзілася ваколіца, 5 двароў, 35 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 71 жыхар, 77 дзесяцін зямлі, у ваколіцы 35 жыхароў, 56 дзесяцін зямлі.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Насельніцтва 1866 год — 32 жыхары, 10 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/600. 1921 год — 147 жыхароў, 28 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 168 жыхароў, 34 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 2001 год — 41 жыхар, 21 гаспадарка. 2010 год — 25 жыхароў, 17 гаспадарак. 2019 год — 19 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна