Rósa chinénsis — від раслін роду сямейства Ружавыя.

У дзікім выглядзе не сустракаецца. Відавочна, доўгі час знаходзілася ў культуры. Увезеная з Кітая і некалькі пазней з Бенгаліі. З'яўляецца першай паўторнацвітнеючай ружай, якая патрапіла ў Еўропу.

Кітайская назва: 月季花 (yue ji hua)Rosa chinensis на сайце Flora of China.

Батанічнае апісанне

Кусты прамыя, 1-2 метра вышынёй. Галіны фіялетава-карычневыя, у перасеку круглыя, амаль без шыпоў. Шыпы выгнутыя, тоўстыя, плоскія.

Лісце складанае, 5-11 см даўжынёй; прылісткі звычайна зрослыя з хвосцікам, цэльнакрайнія, часта залозава-апушаныя, вяршыні завостраныя, лісточкі ў колькасці 3-5 (радзей 7), шырока-яйкападобныя або даўгавата-яйкападобныя, 2,5-6 × 1-3 см, амаль голыя, з круглявым або шырока клінаватым аснаваннем, па краі востра-зубчастыя, верхавіны завостраныя.

Кветкі простыя (5 пялёсткаў), паўмахрыстыя або махрыстыя; размешчаны групамі па 2-5, рэдка адзінкавыя, злёгку водарныя або без паху, 4-5 см у дыяметры. Кветаножкі 2,5-6 см, амаль голыя або залозава-опушаныя, прыкветкі ў колькасці 1-3, лінейныя, голыя, па краі залозавыя або цэлыя, вяршыні завостраныя. Гіпантыі яйкападобна-шарападобныя або грушападобныя, голыя. Чашалісцікі ў колькасці — 5, яйкападобныя, часам лістападобнай формы, цэльнакрайнія або некалькі пёрыста-лопасцевыя, радзей суцэльныя. Пялёсткі чырвоныя, ружовыя, белыя або з фіялетавым адценнем, зваротнаяйкападобныя, аснаванне клінаватае, вяршыня выемчатая.

Плады чырвоныя, голыя, яйкападобнай або грушападобнай формы, 1-2 см у дыяметры.

Карыятып: 2n = 21*, 28*.

Натуральныя разнавіднасці

Паводле The Plant List и Flora of China: Rosa chinensis var. chinensissyn.:Rosa nankinensis Lour., Rosa sinica L.Кітайская назва: 月季花(原变种) yue ji hua (yuan bian zhong).Парасткі трывалыя, часта з кручкаватымі шыпамі. Кветкі махрыстыя або паўмахрыстыя. Лісточкаў 3-5, рэдка 7. Пялёсткі чырвонага, ружовага ці белага колеру. Вырошчваецца ў Кітаі, існуе мноства садовых разнавіднасцяў. Rosa chinensis var. semperflorens (Curtis) Koehnesyn.:Rosa semperflorens CurtisКітайская назва: 紫月季花 (zi yue ji hua).Галіны тонкія, з кароткімі шыпамі. Кветкі махрыстыя, або паўмахрыстыя, адзінкавыя, або па 2-3. Лісточкаў 5-7, зялёныя, часта з фіялетавым або чырванаватым адценнем. Пялёсткі цёмна-чырвоныя або цёмна-чырвона-фіялетавыя. карыатып: 2n = 14*. Вырошчваецца ў Кітаі. Rosa chinensis var. spontanea (Rehder & E.H. Wilson) T.T. Yu & T.C. Ku syn.:Rosa chinensis f. spontanea Rehder & E.H. Wilson Кітайская назва: 单瓣月季花 (dan ban yue ji hua).Шыпы шырокія. Кветкі простыя. Лісточкаў 3-5. Пялёсткі чырвонага колеру. Распаўсюджанне: Гуйчжоу, Хубэй, Сычуань.

Распаўсюджанне Кітай (Гуйчжоу, Хубэй, Сычуань), Усходнія Гімалаі, Непал, культывуецца ў Індыі і ПакістанеRosa chinensis на сайце Flora of Pakistan. У якасці дэкаратыўнай садовай расліны распаўсюджаная ў Еўропе, Малай Азіі і Японіі.

Прымяненне

Кветкі і плады выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне пры лячэнні нерэгулярных і балючых менструацый і хвароб шчытападобнай залозы.

Rosa chinensis з'яўляецца адным з сімвалаў ПекінаИстория столицы Китая .

Спасылкі

Ботаническая иллюстрация из Flora of China Illustrations vol. 9, fig. 148, 4-7 Rosa chinensis Rosa chinensis «Brent Dickerson: The First Eighteen CHinas». Rdrop.com. Retrieved 2009-12-07.

Катэгорыя:Ружа Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Азіі