Пруды́ () — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя, знаходзіцца за 10 км на паўночны захад ад Маладзечна, 90 км ад Мінска.

Гісторыя У 1775 г. засценак Пруднікі, 2 двары, 7 жыхароў, карчма, уласнасць П. Лабачэўскага, у Менскім ваяводстве ВКЛ.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У пач. XX ст. засценак і маёнтак у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У засценку 2 двары, 20 жыхароў, уласнасць памешчыка Брэнца. У 1897 годзе маёнтак (19 жыхароў, на р. Гарадзея, вадзяны млын), сядзіба (6 жыхароў), пасёлак (5 жыхароў) і чыгуначная паўстанцкія Пруды на Лібава-Роменскай чыгунцы.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, фальварак, 2 двары, 15 жыхароў, у Лебедзеўскай гміне Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце, у 1938 годзе маёнтак (6 двароў, 27 жыхароў) і калонія (5 двароў, 33 жыхары).

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Лебедзеўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 6 двароў, 51 жыхар. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1969 годзе 6 двароў, 64 жыхары.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лебедзеўскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна