Кло́чкава (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маркаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 27 км на захад ад Маладзечна, 105 км ад Мінска.

Гісторыя У XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Юзафполе, у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1861 годзе 3 рэвізскія душы, уласнасць памешчыкаў Пабоеўскіх. У 1873 годзе ў Юраўшчынскай сельскай грамадзе. У 1897 годзе ў вёсцы 15 двароў, 91 жыхар, хлебазапасны магазін.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. У 1919 годзе каля дарогі на ўскрайку вёскі пабудавана кузня. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.

З 1922 года ў складзе Польшчы, у Беніцкай гміне Ашмянскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства. У 1938 годзе ў вёсцы 46 двароў, 258 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Беніцкім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 9 двароў, загубілі 2 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі загінулі 2 савецкіх воіны, 28 вяскоўцаў загінула на фронце.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 11 верасня 1959 года ў Маркаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1969 годзе 198 жыхароў.

Насельніцтва

Інфраструктура У 2011 годзе ў вёсцы клуб, магазін.

Славутасці Кузня з Клочкава перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

У 1965 годзе ў скверы каля будынка школы ўстаноўлены помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, — скульптура воіна з аўтаматам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маркаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна