Ю́хавічы. Сустракаецца таксама варыянт Юхо́вічы, Кузю́ткі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Маркаўскага сельсавета. Гісторыя Вясковае пасяленне ўзнікла ў 1807—1808 гг. ва ўрочышчы Кузюткі, куды ўласнік-маянтковец Ян Віктаравіч Любанскі выселіў прыгонных сялян з тэрыторыі ліквідаванай ім вёскі Юхавічы (вядомай цяпер пад назвай «Любань» у Вілейскім раёне) на ўскрайку Юхавіцкай пушчы. Новапаселеныя ва ўрочышча Кузюткі прыгонныя сяляне па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі, таму з цягам часу назва «Юхавічы» перайшла на новаствораную вёску ва ўрочышчы Кузюткі. Знаходзілася ва ўласнасці каталіцкіх дваран Любанскіх.
Спасылкі У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ // peramoga.by
Катэгорыя:Маркаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Любанскія