Крыні́ца (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на ўсход ад горада Маладзечна, 70 км ад Мінска. Чыгуначны прыпыначны пункт на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна.

Гісторыя Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XVI ст. як маёнтак у Менскім ваяводстве ВКЛ, уладанне К. Ваўка, які ў 1596 г. прадаў маёнтак за 400 коп грошаў літоўскаму пану Я. Камянецкаму.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Раеўшчына, у Маладзечанскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе ў вёсцы 23 жыхары, уласнасць памешчыка І. Аскеркі. Апрача прыгонных сялян у вёсцы жылі 8 аднадворцаў. У 1873 г. вёска ў Раеўскай сельскай грамадзе. У 1897 г. вёска (8 двароў, 67 жыхароў, вадзяны млын), пасёлак (2 двары, 17 жыхароў) і засценак (2 двары, 9 жыхароў), у Маладзечанскай воласці Вілейскага павета. У пач. XX ст. назву Крыніцы насілі 4 населеныя пункты, якія знаходзіліся побач: вёска, засценак і 2 пасёлкі. У 1904 годзе ў вёсцы 67 жыхароў, якім належалі 124 дзесяцін зямлі, у засценку Сергіеўскага 9 жыхароў, 12,5 дзесяцін зямлі, у пасёлку Кісяля З жыхары, 0,5 дзесяцін зямлі, у пасёлку Гайдукевіча 15 жыхароў, 1,5 дзесяціны зямлі. У вёсцы меўся вадзяны млын.

З лютага да снежня 1918 года акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы

З 1921 г. ў складзе Польшчы, належала да Маладзечанскай гміны Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, у вёсцы 21 двор, 117 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Раеўшчынскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 26 двароў, 108 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 4 двары і загубілі 7 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, 2 вяскоўцы загінулі ў баях на фронце. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Вялікасельскім, з 27 сакавіка 1959 года ў Мясоцкім сельсаветах. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1969 годзе 183 жыхары.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2011 годзе размешчаны магазін, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мясоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна