Ва́згелы. Сустракаецца таксама варыянт Вазге́лы () — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.

Геаграфія За 48 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 30 км ад Мінска, побач вёскі Раманы, Пралескі, Уша-2, Дубрава, Грэчанята, Самінскія Горы (скасаваныя) і аграгарадок Аляхновічы. У вёсцы чыгуначная станцыя Дубравы на лініі Мінск — Маладзечна.

Назва У 1595 годзе згадана як сяло «Вазкгело» Дзякснянскага маёнтка князя Фёдара Друцкага-Горскага, у ім было чатыры службы, адну з іх — «службу Вазкгелову» — трымалі сяляне Пётр Грыгоравіч з братам Янам; Томка Вазкгелавіч з сынамі Мацеем, Мікалаем і Яскам; Андрэй Ядунавіч з сынамі Мікалаем, Стасем і братанічам Шымкам1595 года. 67. Инвентарь имѣнія Декснянъ, въ воеводствѣ Минском лежащего, составленный при вводѣ во владѣніе этим имѣніемъ князя Өедора Григорьевича Друцкаго-Горскаго // Акты, издаваемые Виленскою Археографическою Комиссiею. Томъ XIV. Инвентари имѣній XVI-го столѣтія. — Вильна. 1888. — С. 513.. Вядома было і відзаўскае прозвішча Вазгелевічhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-636Q-Q?mode=g. Ёсць літоўскае Vozgela, ад старажытнага двухасноўнага балцка-літоўскага імяLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1256..

Гісторыя Вядома з 1595 года як сяло маёнтка Дзякшняны ў Менскіх павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У 1595 годзе названа 37 жыхароў мужчынскага полу ў чатырох службах, трох цяглых і адной баярскай. У 1770 годзе — 12 двароў, 29 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць Свентаржэцкага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў складзе маёнтка Дзякшняны ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе 18 двароў, 59 жыхароў, уласнасць Валадковіча. У 1861 годзе 40 жыхароў мужчынскага полу. У 1870 годзе вёска ў Путнікаўскай сельскай грамадзе. У 1897 годзе 20 двароў, 157 жыхароў, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У пачатку XX ст. вёска, 179 дзесяцін зямлі, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1909 годзе 12 двароў, 196 жыхароў.

З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе 36 двароў, 215 жыхароў, у Радашковіцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1969 годзе 284 жыхары. З 31 сакавіка 1976 года ў Радашковіцкім сельсавеце.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 76 гаспадарак, 164 жыхары, магазін. У 2026 годзе 82 двары, прыязджае аўтамагазін «Еўраопт».

Насельніцтва +ГодКолькасць180059189715719091961938215196928419999620011642009126201987

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна