Палу́йкі (, ) — былая вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсавета. Знаходзілася за 16 км на поўдзень ад Маладзечна.

Гісторыя Вядомы з канца XIX ст. як засценак у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Побач размяшчаўся фальварак. У 1897 г. засценак (З двары, 21 жыхар) і фальварак (11 жыхароў). У пач. XX ст. назву Палуйкі насілі 2 засценкі і фальварак. У 1904 годзе ў адным засценку 10 жыхароў, якія мелі 27,5 дзесяцін зямлі. Побач размяшчаўся другі засценак, 11 жыхароў, 8 дзесяцін зямлі і фальварак — уласнасць Багарэвіча, які меў тут 38 дзесяцін зямлі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадоцкай гміне Вілейскага павета, з 1925 года Віленскага ваяводства, засценак, 7 двароў, 37 жыхароў, фальварак, 7 жыхароў.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хоўхлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Скасавана ў 2004 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі